29 жніўня ў Петрыкаўскім раёне 40-гадовы вадзіцель «Рэно» ўчыніў смяротны наезд на 75-гадовага веласіпедыста. Пенсіянер рухаўся ў спадарожным напрамку. 

Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, за мінулыя выхадныя ў ДТЗ на дарогах вобласці адзін чалавек загінуў і чатыры атрымалі траўмы. Так, 31 жніўня ў Гомелі вадзіцель аўтамабіля «Опель», рухаючыся па дваровай тэрыторыі вуліцы Максіма Багдановіча, сутыкнуўся з дзяўчынкай 2006 года нараджэння, якая рэзка выбегла з-за аўтамабіля, які стаяў. У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні ў выглядзе ўдаранай раны жывата і шпіталізаваная. 

У гарадскім пасёлку Акцябрскі 31 жніўня вадзіцель «Пежо» ўчыніў наезд на жанчыну 1983 года нараджэння, якая сядзела на праезнай частцы дарогі. У выніку ДТЗ яна атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?