Вечарам 31 жніўня падчас пошуку па ініцыятыве Вільнюскага пагранічнага атрада пры МУС Літвы на тэрыторыі Беларусі ў пагранічнай паласе быў знойдзены літоўскі грамадзянін без дакументаў — пенсіянер 1927 года нараджэння. Ён расказаў, што збіраў дзікаросы і заблудзіўся. Намеру парушаць мяжу ў мужчыны не было.

Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі. 

Падчас разбору высветлілася, што 87-гадовага мужчыну з самай раніцы адшукваюць сваякі, якія ўжо звярнуліся ў паліцыю з заявай. Яго пошукі ішлі на працягу дня з выкарыстаннем верталёта службы аховы дзяржмяжы Літвы. 

Знойдзенага мужчыну беларускія пагранічнікі ва ўстаноўленым парадку перадалі літоўскаму боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?