Пасля жорсткіх баёў і разгрому сепаратыстамі буйных украінскіх падраздзяленняў на поўдзень ад Данецка наступіла трывожная цішыня.

Раскіданыя па наваколлях бежанцы пачалі асцярожна вяртацца ў вескі — хаця б дзеля таго, каб хто з жахам, а кто з палегкай паглядзець на тое, які лёс напаткаў іх хаты.

Шмат дзе будынкі знявечаныя снарадамі, спаленыя, разрабаваныя немаведама кім. Часцяком у гародах трапляюцца акопы, забітыя сабакі. У весцы Грабскае (на здымках) прарасейскія «апалчэнцы» паводзяць сябе ўпэўнена, фатаграфуюцца ля спаленай украінскай бранятэхнікі.

Каб здабыць хоть нейкія сродкі на рамонт хаты і жыццё, мужчыны разбіраюць БТР украінскай арміі. А ў горадзе Ілавайску над вуліцай чарнеюць спаленыя «Градамі» балконы шматпавярховак. Нешматлікія пенсіянеры, што не здолелі збегчы ад вайны, ладкуюць быт у падвалах сваіх дамоў. Яны і начуюць там, баючыся чарговых артабстрэлаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?