Г.зв. апалчэнцы самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі занялі населены пункт Вясёлая Гара, знішчыўшы апошні плацдарм для наступлення ўкраінскіх войскаў на Луганск,
паведаміў «Інтэрфаксу» у панядзелак прадстаўнік «народнага апалчэння» Луганшчыны.
Ён адзначыў, што населены пункт Вясёлая Гара Славянасербскага раёна з'яўляецца «ключавым пунктам, бо дазваляе кантраляваць пераправу праз Паўночны Данец ля горада Шчасце на аўтадарозе Луганск — Старабельск.
У горадзе Шчасце знаходзіцца Луганская ТЭС — найбуйнейшая крыніца электраэнергіі ў рэгіёне.
Акрамя таго, у штодзённай зводцы ЛНР адзначаецца, што пад кантроль баевікоў Данбаса перайшлі населеныя пункты Благадатнае, Радчанскі і Вахрушава, а таксама Яленаўка і Маланікалаеўка.
Каментароў украінскага боку з нагоды гэтай інфармацыі пакуль няма.
Каментары