Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура запатрабаваў ад краін Захаду спыніць нападкі ў адрас Расіі ў сувязі з крызісам ва Украіне,

паведамляе РІА Навіны са спасылкай на інтэрв'ю, якое Мадура даў каналу Venezolana de Television.

«Мы ў нашай незалежнай Венесуэле патрабуем ад тых, хто зараз пераследуе і вінаваціць Расію, спыніць нападкі ў яе адрас, патрабуем спыніць пошук (зачэпак) для вайны супраць Расіі … Мы хочам міру для ўсяго свету, мы хочам павагі для Расіі, і мы кажам пра гэта адсюль, з баліварыянскай Венесуэлы», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?