ria.ru

ria.ru

Цытата прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра нібыта гатоўнасць Расіі «узяць» Кіеў, працытаваная старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу, была вырвана з кантэксту і мела іншы сэнс, перадае РІА Навіны заяву памочніка кіраўніка расійскай дзяржавы Юрыя Ушакова.

«Гэта некарэктна, гэта выходзіць за рамкі дыпламатычнай практыкі. Гэта не варта сур'ёзнага палітычнага дзеяча», — сказаў Ушакоў, каментуючы словы Барозу.

Раней італьянская газета La Repubblica паведаміла, што кіраўнік Еўракамісіі расказаў удзельнікам саміту Еўрасаюза, што проста перад яго пачаткам стэлефанаваўся з прэзідэнтам Расіі і спытаў аб інфармацыі пра ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну, пра што раней заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Па словах Барозу, у адказ на гэта Пуцін прыгразіў, што «пры жаданні возьме Кіеў за два тыдні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?