Бі-Бі-Сі: Калі б Глеб гуляў за нашу зборную, уся Англія была б шчасьлівай
Брытанія шкадуе, што Аляксандар нарадзіўся беларусам.
Найлепшым футбалістам суботняга матчу 15‑га туру чэмпіянату Англіі «Астан Віла» — «Арсэнал» быў прызнаны беларускі легіянер «кананіраў» Аляксандар Глеб.
У камэнтары ВВС пасьля гульні было сказана: «У нас да гэтага гульца толькі адзіная прэтэнзія. Яна ў тым, што ён не нарадзіўся брытанцам. Гуляй Глеб за нашу зборную, уся Англія была б шчасьлівая».
У прэ'мер-лізе "Арсэнал" ідзе на першым месцы, апярэджваючы супернікаў на некалькі пунктаў.
Спорт-Экспресс