30-я асобная механізаваная брыгада вырвалася з акружэння расійскіх войскаў каля населенага пункта Лутугіна непадалёк Луганска.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст Раман Бачкала. «Гэта было пекла», — напісаў ён.

Паводле яго слоў, у час выхаду байцоў абстрэльвалі «Грады» і знішчылі ўсю тэхніку. Таксама іх абстралялі касетнымі бомбамі з авіяцыі.

«Так, так — расійскія самалёты лётаюць у раёне Луганска ўжо як дома. Далей нарваліся на расійскія танкі Т-90. Іх суправаджалі, зразумела, таксама расійскія верталёты Мі-24. Дасталося ад іх …» - дадаў журналіст.

«Калі адышлі на, здавалася, бяспечную адлегласць, атрымалі «Смерч», — напісаў Бачкала.

У выніку пяць байцоў загінулі, 14 атрымалі раненні.

Па словах журналіста, байцы далей не могуць ваяваць і маюць патрэбу ў псіхалагічнай рэабілітацыі.

«Іншаму батальёну, які патрапіў у гэты замес, патрэбна ратацыя. Ваяваць няма кім і няма чым», - рэзюмаваў Бачкала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?