У аўторак з базы ВПС Літвы ў Шаўляі вылецеў ваенны транспартны самалёт C-27J Spartan з матэрыяльнай дапамогай для Украіны.

Груз складаецца з 4,5 тоны выдзеленых Міністэрствам абароны Літвы сухіх пайкоў і медыкаментаў, і каля 580 кілаграмаў матэрыяльнай дапамогі, сабранай Aspectus Memoria, паведаміла міністэрства абароны.

Палёт транспартнага самалёта ВПС Літвы зарэгістраваны як дастаўка гуманітарнай дапамогі, таму на борт былі прынятыя толькі найважнейшыя рэчы, сабраныя арганізацыяй — прадукты, медыкаменты, спальныя мяшкі і іншае.

Міністэрства адзначае, што выконвае свае абавязацельствы і дастаўляе сабраную на загадзя абумоўленых умовах Aspectus Memoria дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?