Пра гэта паведамляе сайт клуба. У групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе ў Барысаве з іспанскім «Атлетыка» з Більбаа (30 верасня), украінскім «Шахцёрам» з Данецка (21 кастрычніка) і партугальскім «Порту» (25 лістапада).

Трыбуны будуць падзеленыя на чатыры катэгорыі:

4-я — 450 000 рублёў;
3-я — 900 000 рублёў;
2-я — 1.200.000 рублёў;
1-я - 1.800.000 рублёў.

Размеркаванне сектараў па катэгорыях выглядае так:

4-я - А1, А2 (шэрагі 1-2), А3 (шэрагі 1-3), А4 (шэрагі 1-3), В1 (шэрагі 1-3), В2 (шэрагі 1-3), В3 (шэрагі 1-2), В4, С1, С2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3;

3-я — А2 (шэрагі 3-22), В3 (шэрагі 3-22), E2, F3;

2-я - А3 (шэрагі 4-22), А4 (шэрагі 4-7), В1 (шэрагі 4-7), В2 (шэрагі 4-22), Е3, Е4 (шэрагі 1-7), F1 (шэрагі 1 -7), F2;

1-я - А4 (шэрагі 8-22), В1 (шэрагі 8-22), E4 (шэрагі 8-21), F1 (шэрагі 8-21).

Уладальнікі сезонных абанементаў на матчы ФК БАТЭ атрымаюць зніжку ў памеры 150 000 рублёў пры набыцці білетных пакетаў 2-й і 3-й катэгорый. Аднак яе дзеянне распаўсюджваецца толькі на куплю аднаго білетнага пакета (пры квоце - два ў рукі).

Пра час паступлення білетаў у продаж будзе паведамлена дадаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0