Расія пачала будаўніцтва магістральнага газаправода «Сіла Сібіры» для паставак газу ў Кітай. На цырымоніі адкрыцця ў Якуціі прысутнічаў Пуцін і віцэ-прэмьер Кітая Чжан Гаолі. Ён заявіў, што Кітай пачне будаўніцтва свайго ўчастку ў першай палове 2015 года.

Нагадаем, што ў маі гэтага года Расія і Кітай падпісалі кантракт на пастаўку газу тэрмінам на 30 год. З 2018 г. Расія будзе пастаўляць у Кітай 38 млрд кубаметраў газу ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0