president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што на трагічных падзеях ва Украіне граць ні ў якім разе нельга.

Пра гэта ён заявіў 2 верасня ў інтэрв'ю вядомаму расійскаму журналісту Сяргею Брылёву — вядучаму праграмы «Весті ў суботу» на тэлеканале «Расія 1», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы адказаў на комплекс пытанняў, звязаных з вынікамі сустрэчы прэзідэнтаў дзяржаў — членаў Мытнага саюза, Украіны з удзелам высокіх прадстаўнікоў ЕС, якая прайшла ў Мінску 26 жніўня.

У кантэксце Мінскага саміту Лукашэнка асобна акрэсліў сваё бачанне ролі Беларусі і яе кіраўніка ў арганізацыі і правядзенні названай сустрэчы, якая адбылася на фоне трагічных падзей ва Украіне.

«Мы належым да аднаго славянскаму свету. І ў гэтым свеце успыхнуў пажар. І я гэта хваравіта і эмацыйна ўспрымаю, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

— І калі мне пачынаюць казаць пра тое, што вось нейкія дывідэнды… Глупства поўнае! На гэтым граць ні ў якім разе нельга! Бяда ў людзей. і хто мы потым будзем, калі мы з гэтага будзем даставаць нейкія гарачыя галавешкі і выкарыстоўваць для сябе?»

«Я проста зрабіў тое, чаго хацелі ўсе. Парашэнка хацеў у Мінску правесці гэты саміт.

Ён у Расію б не паехаў, вы ж разумееце, - адзначыў Лукашэнка. — Гэта не я крычаў: давайце, прыязджайце ў Мінск. Гэта ідэя была Парашэнкі. І без Пуціна гэтая сустрэча тут бы не адбылася».

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся думкай пра шляхі хутчэйшага ўрэгулявання ўнутрыўкраінскай сітуацыі, а таксама распавёў аб прадпрынятых беларускім бокам кроках па змякчэнні некаторых гуманітарных наступстваў падзей ва Украіне.

Плануецца, што падрабязная версія інтэрв'ю выйдзе ў эфіры праграмы «Весті ў суботу» на тэлеканале «Расія 1» 6 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0