02.09.2014 / 16:10

Домрачава: На наступны сезон у мяне запал

«Пасля Алімпіяды я ў адпачынак не хадзіла, у мяне дастаткова добры запал на наступны сезон», — заявіла беларуская біятланістка Дар'я Домрачава на прэс-канферэнцыі 2 верасня.

Паводле слоў трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, яе перамогі ў Сочы — справа мінулага, усе думкі толькі аб наступных стартах. «Медалі на трэніроўкі не надзяваю, на спаборніцтвы іх браць не буду», — сказала спартсменка.

Домрачава адзначыла, што цяпер больш канцэнтруецца на індывідуальнай падрыхтоўцы, бо добра ведае патрэбы свайго арганізму і недахопы, якія трэба ўстараняць. Яна высока ацаніла працу аўстрыйскага спецыяліста Альфрэда Эдэра (бацька вядомага біятланіста Сімона Эдэра), які прыйшоў на змену немцу Клаўсу Зіберту, які лечыцца ад раку. Эдэр адказвае за падрыхтоўку жаночай зборнай і кансультуе мужчынскую.

Пра зімовую Алімпіяду 2018 года Домрачава, паводле яе слоў, пакуль не думае: «Настройваюся на новы сезон, а там пажывем — пабачым».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру