Прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандэр Стуб заявіў, што парушэнні паветранай прасторы краіны расійскімі ваеннымі самалётамі былі зроблены з мэтай раззлаваць Фінляндыю.

«Выразна прасочваецца спроба Расіі выклікаць злосць. Знешнепалітычная дактрына Расіі заснавана на жорсткасці, на сцвярджэнні: «калі ты выйграў, я прайграў». У яе ўваходзіць таксама паняцце сфер уплыву і гатоўнасць правакаваць нестабільнасць паблізу уласных межаў, як цяпер ва Украіне», заявіў фінскі прэм'ер.

Стуб таксама адзначыў, што парушэнні цяжка лічыць выпадковасцю. Паводле яго слоў, расійскія ваенныя самалёты на працягу тыдня тройчы парушылі паветраную прастору Фінляндыі. Палітык, тым не менш, не верыць, што да гэтага спрычынілася ўсё больш цеснае супрацоўніцтва краіны з НАТА. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Фінляндыя не спрабуе «прабрацца» ў НАТА.

Хоць парушэнні, на думку прэм'ера, і звязаныя з сітуацыяй ва Украіне, аднак Украіну і Фінляндыю нельга параўноўваць паміж сабой. Паводле яго слоў, у Фінляндыі прычын для страху няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?