02.09.2014 / 17:15

У ЕС лічаць, што Украіна ў тупіку з-за рэакцыі Расіі на «асацыяцыю» 7

На цяперашнім этапе канфлікт ва Украіне не можа быць урэгуляваны палітычным шляхам з-за недахопу волі расійскіх кіраўнікоў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Герман Ван Рампей ў сваім традыцыйным выступе перад дыпламатамі краін Еўрапейскага Саюза.

«Гэты канфлікт не мае ваеннага рашэння, але на гэтым этапе няма і палітычнага рашэння, таму што няма палітычнай волі Расіі», — сказаў ён.

Рампей адзначыў, што крызіс ва Украіне з'яўляецца самай вялікай пагрозай еўрапейскаму парадку бяспекі пасля завяршэння «халоднай вайны».

«Уварванне Расіі ў Крым адзначыла паваротны пункт», — сказаў ён.

Прэзідэнт Еўрапейскай Рады таксама запэўніў, што ў сітуацыі з агрэсіяй РФ супраць Украіны ЕС «не выступае ў звычайнай ролі партнёра».

«На гэты раз мы — бок рашэння, каб не сказаць — бок крызісу. Калі Украіна здасць Пагадненне аб асацыяцыі, канфлікт будзе завершаны вельмі хутка. Але яны гэтага не зробяць. Пасля Майдана — гэта сутыкненне каштоўнасцяў», — перакананы Рампей.

Ён адзначыў, што гэты канфлікт пачаўся як канфлікт ва Украіне, але «гэта быў еўрапейскі выбар украінцаў, які выклікаў рэакцыю Расіі і яе дэстабілізуючыя дзеянні».

Рампей падкрэсліў, што, прыняўшы рашэнне прымяніць да Расіі санкцыі трэцяга ўзроўню, ЕС «ніколі не заходзіў так далёка з краінай, якая знаходзіцца так блізка».

«28 краін змаглі застацца ў адзінстве. І мы гэта зробім зноў з новай хваляй санкцый. Але не дастаткова толькі сабраць нашы дзяржавы-сябры разам. Нам патрэбна вялікая кааліцыя. Вядома, мы ў кантакце з «Вялікай васьмёркай», праз некалькі дзён — саміт НАТА», — сказаў прэзідэнт Еўрапейскай Рады.

0
Хотите дальше / Адказаць
02.09.2014 / 17:24
У тупіку РАСЕЯ, калі лічыць тупіком прагу КРЫВІ, прагу ВАЙНЫ, прагу да ЧУЖЫХ тэрыторыі і прагу да ЗАБОЙСТВ на гэтых тэрыторыях !
0
шило / Адказаць
02.09.2014 / 17:42
Украина не в тупику ,она под угрозой уничтожения как государства и ,как нации из-за имперских заскоков из кремля.
0
Сашко Чорны / Адказаць
02.09.2014 / 17:46
У членов ЕС мозг атрофирован. Они не соображают, что и им грозит. Хайль Путлер!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру