Новыя санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі могуць закрануць не толькі эканоміку і фінансавы сектар, але і спорт. Пра гэта паведаміла чэшскае агенцтва ЧТК са спасылкай на праект санкцый, атрыманы урадам Чэхіі з Бруселя.

У праекце санкцый гаворыцца пра тое, каб краіны-члены ЕС разгледзелі пытанне аб прыпыненні членства Расіі ў шэрагу міжнародных спартыўных арганізацый.

«У такім выпадку Расія не магла б удзельнічаць у чэмпіянаце свету па футболе або ў спаборніцтвах, якія праходзяць пад эгідай УЕФА: у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы і ў Лізе чэмпіёнаў», — цытуе «Р-Спорт» дадзеныя чэшскага агенцтва.

Дадамо, што, паводле дадзеных Reuters, некаторыя краіны ЕС у рамках распрацоўкі новага пакета санкцый прапануюць абмежаваць удзел Расіі ў спартыўных мерапрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?