02.09.2014 / 18:04

Лукашэнка ўзнагародзіў старшыню Упраўлення мусульман Каўказа ордэнам Францыска Скарыны 6

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыню Упраўлення мусульман Каўказа, сустаршыню Міжрэлігійнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў, старшыню Кансультатыўнага савета мусульман СНД, старшыню Вышэйшага рэлігійнага савета народаў Каўказа Пашазадэ Алахшукюра Гумат аглы.

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 верасня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Такой узнагароды Пашазадэ Алахшукюр Гумат аглы ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-азербайджанскага міждзяржаўнага дыялогу, дзейнасць па пашырэнні гандлёва-эканамічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Азербайджанам, умацаванне міжканфесійнай згоды.

0
Лабус / Адказаць
02.09.2014 / 18:30
Мабыць паабяцалi грошы .
0
Сяржук / Адказаць
02.09.2014 / 18:54
Узнагародзіць мусульманіна медалем імені хрысьціянскага дзеяча? Якое паскудства!
0
гуталін / Адказаць
02.09.2014 / 19:01
Трэба невялікае ўдакладненьне: лу ўзнагароджвае ордэнам скарыны - піцерскага. Таму гэтыя ўзнагароды не маюць ніякага дачыненьня да Францішка Скарыны.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру