02.09.2014 / 18:30

Будаўніцтва Беларускай АЭС перайшло ў надземную стадыю 7

Узвядзенне атамнай электрастанцыі перайшло ў надземную стадыю будаўніцтва, паведамілі ў прэс-службе РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

На энергаблоку нумар 1 БелАЭС зманціраваны 1-ы блок унутранай ахоўнай абалонкі. «Гэта падзея па значнасці параўнальна з заліваннем «першага бетону». Мантаж унутранай ахоўнай абалонкі — адзін з вузлавых момантаў будаўніцтва. Тым самым мы выйшлі на мантаж надземнай часткі станцыі», — растлумачыў генеральны дырэктар РУП «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў.

Паводле яго слоў, унутраная ахоўная абалонка (УАА) будуецца метадам узбуйняльнага мантажу, які дасць магчымасць узвесці рэактарнае аддзяленне якасна і ў тэрмін.

«Узбуйняльны мантаж — вельмі эфектыўны метад, які ўпершыню быў прыменены на будаўніцтве Запарожскай АЭС, а затым выкарыстоўваўся пры ўзвядзенні станцый на тэрыторыі ўсяго былога Савецкага Саюза. На жаль, потым пра яго незаслужана забылі. Аднак трэст РАССЭМ змог захаваць тэхналогію і прымяніць на практыцы метад узбуйняльнага мантажу УАА на будаўніцтве Новаваронежской АЭС. Дарэчы, кіруе кампаніяй ураджэнец Беларусі Уладзімір Масальскі», — паведаміў гендырэктар РУП «БелАЭС».

Як падкрэсліў Міхаіл Філімонаў, мантаж першага блока УАА выкананы дакладна па графіку.

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Для яе будаўніцтва выбраны праект «АЭС-2006», які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АБЭ».

0
Воля / Адказаць
02.09.2014 / 18:41
а вось так вынішчаюць нас..., так што наіўная радасьць , што вайны няма на Беларусі, мы проста не змагаемся, адседжваемся, чакаем лепшых часоў, а гэта не значыць, што жывём і квітнем..... гэта значыць, што губляем шанс на выжываньне нацыі
0
Ranger / Адказаць
02.09.2014 / 18:59
Ніхера мы не губляем. АЭС забясьпечыць частковую энерганезалежнасьць Беларусі. Дрэнна, што рэактар расейскі, а не французкі ці амерыканскі, але пры належным кантролі і ён можа быць надзейным. Толькі ўран трэба купляць не ў рашцы, а ў амерыканскай Вестынгаўз.
0
Воля / Адказаць
02.09.2014 / 19:45
во-во, пра што і кажу, шматлікія людзі перастаюць адэкватна аналізаваць сітуяцыю, падмяняюцца паняцьці, чорнае выдаецца за белае, уцягваньне ў залежнасьць выдаецца за захаваньне незалежнасьці!....... дзіцятка, не спрачайся, НЕ ПАДМАНВАЙ , а вучыся, аналізуй інфармацыю!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру