02.09.2014 / 18:35

У пракат выйшаў беларускі дзіцячы фільм «Неверагоднае перамяшчэнне»  2

Дзіцячы прыгодніцкі фільм «Неверагоднае перамяшчэнне» рэжысёра Аляксандра Анісімава выйшаў у пракат. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле рэалізацыі і рэкламы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

кадр з фільма

Паглядзець стужку ў Мінску можна ў кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Перамога», «Камсамолец», «Мір», «Ракета», «Кастрычнік» і «Салют». Яе сталічны пракат будзе працягвацца да 17 верасня. Убачаць карціну і жыхары ўсіх абласных цэнтраў.

Гісторыя ліхіх прыгод звычайнага школьніка Вані Фёдарава прадаўжае даўнюю традыцыю дзіцячага беларускага кінематографа, які славіўся добрымі, цікавымі фільмамі для ўсіх пакаленняў.

Ваня Фёдараў збягае з урокаў, каб, скарыстаўшыся адсутнасцю бацькоў, пратэсціраваць прыдуманую ім самім універсальную камп'ютарную праграму для падрыхтоўкі ўрокаў. Але з-за збою ў праграме Іван замест чаканага рэферата атрымлівае… трох гасцей з мінулага, адным з якіх з'яўляецца не хто-небудзь, а Філіп Аўрэал Тэафраст Бамбаст фон Гогенгайм, у будучым вядомы як доктар медыцыны Парацэльс. Ваня і яго сястра Ліза павінны што б там ні было вярнуць Парацэльса ў мінулае, каб ён мог здзейсніць свае адкрыцці і спыніць успышку чумы.

У фільме можна ўбачыць Аляксандра Аўчыннікава, Дзмітрыя Есяневіча, Генадзя Фаміна, Наталлю Гарбаценка, Артура Шуляка, Аляксандра Ждановіча, Алесю Леснікаву, Севу Маліцкага, Кацю Астрога і інш.

Восенню «Беларусьфільм» таксама плануе выпусціць у пракат карціны «Белыя росы. Вяртанне», «З 8 Сакавіка, мужчыны!», «Дзяржаўная мяжа. Фільм дзявяты: Кур'еры страху».

0
Прастой / Адказаць
02.09.2014 / 19:35
Надеюсь фільм на обшчэпанятнам языке. Толька адна недаработка - пачэму фамілія главнага героя не Іванов?
0
С.С. Гарбункоу / Адказаць
02.09.2014 / 22:10
Ваня Фёдарау... #охтыбожажмой
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру