02.09.2014 / 18:56

Беларусь мае намер у 2015 годзе разлічыцца па ўсіх знешніх даўгах 3

Беларусь мае намер у 2015 годзе разлічыцца па ўсіх знешніх даўгах. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаўся праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік урада вылучыў прыярытэты законапраекта. «У першую чаргу, разглядаючы збалансаванасць бюджэту на 2015 год, мы павінны разумець, што нам трэба ў поўным аб'ёме разлічыцца па ўсіх знешніх даўгах. Гэта святое. Мы гэтыя сродкі бралі для мадэрнізацыі эканомікі, мы павінны выконваць усе ўзятыя на сябе абавязацельствы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць пытанням валютнага балансу, у прыватнасці захаванню золатавалютных рэзерваў краіны, дадаў ён.

Закранаючы вырашэнне мэтавых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, прэм'ер-міністр адзначыў: «Мы павінны разглядаць гэтыя пытанні, маючы на ўвазе неабходнасць далейшага ўмацавання і нацыянальнай бяспекі, і нацыянальнай эканомікі ў цэлым праз развіццё рэальнага сектара, праз пытанні, звязаныя з даходамі насельніцтва».

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што будучы год асаблівы, таму што завяршаецца пяцігодка. У сувязі з гэтым урад і Нацбанк павінны ўзяць на сябе асаблівыя абавязацельствы.

0
Чытач / Адказаць
02.09.2014 / 20:11
Разлічыцца нашай краіне з усімі пазыкамі на працягу наступнага года проста немагчыма. Запазычанасці як раслі, так і будуць расці.
0
Demyan / Адказаць
02.09.2014 / 20:42
В смысле, проценты заплатить. Чтобы отдать principal, придется Беларуськалий продавать.
0
ланцуга / Адказаць
02.09.2014 / 20:48
,,..завяршаецца пяцiгодка..'' - ..нi-бы жыццё завяршаяцца!.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру