Старшыня камітэта сената ЗША па пытаннях узброеных сілаў Карл Левін прыбыў з візітам у Кіеў.

Пра гэта ў «Твітэры»написаў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает.

Візіт сенатара ў Кіеў не быў анансаваны, у сувязі з чым інфармацыя пра мэты яго прыбыцця адсутнічае. Карл Левін з'яўляецца адным з галоўных лабістаў у пытаннях прадастаўлення Украіне дапамогі, у тым ліку ваеннай, ад ЗША. Ён звярнуўся да прэзідэнта ЗША з ініцыятывай увядзення шырокіх сектаральных санкцый супраць Расіі і прызнання «ДНР» тэрарыстычнай арганізацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?