02.09.2014 / 20:35

Крым штодня на 6 гадзін будуць адключаць ад электраэнергіі 6

Украінская дзяржкампанія «Укрэнерга» на перыяд з 2 па 30 верасня ўводзіць абмежаванне паставак электраэнергіі магістральнымі сеткамі з мацерыка.

Пра гэта «Крыминформу» паведаміла крыніца ў Крымскай электраэнергетычнай сістэме.

Як адзначаецца, штодня на 6 гадзін падача электраэнергіі ў Крым будзе цалкам спыненая.

«Атрымалі афіцыйны ліст з Кіева: нам уводзіцца афіцыйнае абмежаванне, нулявы ператок з 9 да 11 раніцы і з 19 да 23 гадзін вечара штодня з 2 па 30 верасня», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, нулявы ператок будзе па ўсіх чатырох высакавольтных лініях электраперадач.

«Усе ЛЭП будуць адключаныя з нашага боку, уводзіцца абмежаванне на 300 МВт у названы перыяд часу», — паведаміла крыніца.

Ён дадаў, што недахоп электраэнергіі будзе перакрывацца мабільнымі газатурбіннымі станцыямі, генерацыяй уласных сонечных і ветравых электрастанцый, а таксама ЦЭЦ.

На дадзены момант пасля ўведзеных абмежаванняў пастаўкі электраэнергіі з Украіны складалі 500-540 МВт за суткі.

Пастаўкі электраэнергіі з Украіны ў Крым вядуцца па 4 высакавольтных ЛЭП: 220 кв Кахоўка-Тытан, 330 кВ Кахоўка-Астроўская, 330 кВ Мелітопаль-Джанкой, 330 кВ Кахоўка-Джанкой.

0
Цэ / Адказаць
02.09.2014 / 20:41
Пазытыўна.
0
quechua / Адказаць
02.09.2014 / 21:36
заслужылі і на 12 гадзін
0
george / Адказаць
02.09.2014 / 22:27
Позор Киеву позор.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру