Старшыня Камітэта па пытаннях узброеных сіл Сената ЗША Карл Левін запэўнівае, што ЗША працягнуць аказваць усебаковую падтрымку Украіне.
Як паведамілі ў Дэпартаменце палітыкі і камунікацый МЗС Украіны, пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства праінфармаваў сенатара аб развіцці апошніх падзей на Данбасе і падзякаваў ЗША за паслядоўную падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.
У сваю чаргу, Левін паабяцаў дапамагаць Украіне ў супрацьдзеянні расейскай агрэсіі як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацый.
Бакі таксама прыйшлі да згоды адносна важнасці ўзмацнення ціску на Расійскую Федэрацыю ў цеснай каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі.