Відэа 1995 года, у якім Джахар Дудаеў аналізуе дзеянні Расіі ў Чачні, а таксама расказвае пра тактыку дзеяння расійскага ўрада і спецслужбаў у дачыненні да суседніх дзяржаў, у якіх патрэбна дэстабілізаваць сітуацыю з мэтай пашырэння свайго ўплыву і захопу тэрыторый.

«Расія збірае банды крымінальнікаў з усёй краіны, называе іх «апазіцыянеры», узбройвае іх да зубоў, плаціць ім вялізныя грошы, спускае на гэта незлічоныя сродкі, якія нармальнаму чалавеку немагчыма ўявіць. Танкі, БТРы, самалёты, Смерчы, Ураганы, крымінал, падрыхтоўка іх на тэрыторыі Расіі, на спецыяльных базах, ваенныя спецыялісты Расіі, спецслужбы Расіі», – так Дудаеў характарызуе ўтварэнне прарасійскага блоку ў Чачні ў пачатку дзевяностых.

Асабліва Джахар Мусаевіч надае ўвагу расійскай ідэалогіі: «Звычайны русізм. Русізм страшнейшы за фашызм, нацызм, расізм — усе чалавеканенавісніцкія ідэалогіі, узведзены ў ранг вышэйшай дзяржаўнай палітыкі Расіі».

Таксама першы прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя дае апісанне знешняй палітыкі Расіі: «Усю гісторыю Расіі яна выбірае самую бездапаможную ахвяру. На поўнае фізічнае вынішчэнне і рэалістычнае запалохванне свету: вось якія мы, маўляў, дужыя, моцныя, што мы можам, якія мы каварныя, злыя, драпежныя».

«Такая Расія – імперыя зла, як была, ёсць і застаецца», – падсумоўвае Джахар Дудаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?