У інтэрнэце з'явіўся відэакліп, на якім, як мяркуецца, паказана абезгалоўліванне амерыканца Стывена Сотлафа, які знаходзіўся ў закладніках у баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».

Журналіст быў выкрадзены ў Сірыі ў жніўні мінулага года.

На запісе відаць, што побач з журналістам, які на каленях, стаіць ісламіст з нажом.

Баявік у масцы пагражае яшчэ аднаму закладніку і патрабуе ад урадаў розных краін разарваць альянс супраць ісламістаў.

У жніўні баевікамі «Ісламскай дзяржавы» быў абезгалоўлены іншы амерыканскі рэпарцёр — Джэймс Фоўлі.

Выкрадзены ў мінулым годзе Сотлаф таксама прысутнічае на відэазапісе з забойствам Фоўлі.

Белы дом пакуль не можа пацвердзіць або абвергнуць сапраўднасць апошняга відэа.

Маці Фоўлі Дыяна раней заявіла, што яе сын аддаў жыццё, спрабуючы распавесці свету пра пакуты сірыйскага народа.

«Абсалютна агідны акт»

Прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран ужо назваў публікацыю запісу забойства журналіста «абсалютна агідным актам».

Лідары краін Захаду запатрабавалі склікаць канферэнцыю, на якой яны збіраюцца вырашыць, як змагацца з джыхадыстамі з «Ісламскай дзяржавы».

Стывену Сотлафу быў 31 год. Па словах сяброў, ён доўга жыў у Емене і выдатна размаўляў па-арабску.

Яго рэпартажы з Сірыі, Егіпта і Лівіі публікаваліся ў такіх выданнях як Time, Foreign Policy і Christian Science Monitor.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?