02.09.2014 / 22:53

ФІФА не будзе адбіраць у Расіі правядзенне ЧС-2018 па футболе 12

Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр паведаміў, што ў Расіі не будуць адбіраць права на правядзенне чэмпіянату свету па футболе 2018 года з-за канфлікту з Украінай.

«Цяпер пытанне аб пазбаўленні Расіі права на правядзенне ЧС-2018 не стаіць. Мы знаходзімся ў той сітуацыі, калі ёсць поўны давер да краін-гаспадыняў чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў.

Зараз мы чакаем дакладу камітэта па этыцы. Байкот ніколі не прыносіў чаго-небудзь карыснага», - сказаў Блатэр.

Нагадаем, што раней заходнія палітыкі заклікалі ФІФА да пазбаўлення Расіі права на правядзенне ЧС-2018 у сувязі з анексіяй Крыма.

0
Келіх віскі / Адказаць
02.09.2014 / 23:07
Дурань гэты Блатэр. Спорт па-за палітыкай, але акупацыя іншых дзяржаў - гэта яўна несумяшчальна з правам правядзення найбуйнейшых спартыўных форумаў. Вось як ён будзе праводзіць чэмпіянат свету ў Расіі, у выпадку, калі на яго праб'ецца Украіна?. І як ён будзе праводзіць адбор да ЧМ, у выпадку, калі, напрыклад, уся тэрыторыя Украіны будзе акупавана Расіяй?
0
Dźmuhavets / Адказаць
02.09.2014 / 23:28
Расія і Катар купілі сабе чэмпіянаты. ФІФА даўно ўжо прадажная арганізацыя, пачытайце французскую прэсу.
0
батлхантэр / Адказаць
02.09.2014 / 23:39
Уяўляю, як тут зараз ўсе пачнуць абражаць Расею i ФIФА, а праз чатыры гады на цягнiках паедуць у Маскву на футбол. Тое самае было з чэмпiянатам свету па хакеi у Менску :) I, так, спорт па-за палiтыкай.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру