02.09.2014 / 23:19

У Беларусі ўвядуць банкаўскія карткі для школьнікаў Як па-Вашаму, гэта трэба? 11

Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Анатоль Багавік.

У інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» Багавік распавёў, што цяпер карткі ўжо тэстуюцца ў адзінаццаці школах Мінска. Разлічвацца картай можна як у школьным буфеце, так і ў любым сталічным магазіне.

У той жа час бацькі заўсёды могуць кантраляваць выдаткі свайго дзіцяці — ім прыходзяць смс-паведамленні, што была праведзена аперацыя, пазначаецца сума і гандлёвы пункт.

Акрамя таго, картка навучэнца мае выкарыстоўвацца і ў якасці электроннага пропуску для ўліку часу. Гэта дапаможа сачыць за наведваннем заняткаў, а бацькам прыходзяць смс з інфармацыяй, калі іх дзіця прыходзіць у школу альбо калі ідзе дахаты. У найбліжэйшыя паўгода функцыянал карты будзе пашыраны: яе можна будзе выкарыстаць у якасці праязнога дакумента ў транспарце і як уваходны білет у бібліятэкі і музеі.

Уладзіслаў Швядовіч

0
ба / Адказаць
03.09.2014 / 00:01
в нормальных странах школьникам разрешено бесплатно ездить в транспорте ,ходить бесплатно в библиотеку и бесплатно посещать музей . Ничего ,ещё дождетесь , нечисть чиновничья. "социальное государство"
0
хм.. / Адказаць
03.09.2014 / 00:11
ба, дык трэба было нармальнага прэзідэнта выбіраць!
0
ЯНКА / Адказаць
03.09.2014 / 01:02
. « У той жа час бацькі заўсёды могуць кантраляваць выдаткі свайго дзіцяці – ім прыходзяць смс-паведамленні, што была праведзена аперацыя, пазначаецца сума і гандлёвы пункт ». ~ ~ ~ Сэмэскі быццам у нас не бясплатныя – ведаю па сабе, бо ў свой час дасылаў іх амаль на мільён на месяц. Тутака іх будзе таксама нямала. Напрыклад: набыў дзіцёнак кампот – ужо сэмэска. Выліў яго за каўнер таварышу й набыў зноў – другая сэмээска. У краме купіў папіросы – трэцяя. Зайшоў у музэй і падмаляваў флямайстрам вусы на выяве – новае паведамленьне. Улез у тралейбус, пляцак забыўся на лаўцы – яшчэ адзін «прывецік» ад чада… І ватак з дня ў дзень – гэта ж бацька заўчасна пасівее, а маці пачне заікацца. І галоўнае, хто іх будзе аплочваць: няўжо банк ці бацькі праз сьпісаньне з гэнай ябеды-карткі? .
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру