Гісторыя55

Тут ляжаць два героі Аршанскай бітвы

Пра колішні Гайнаўскі касцёл піша Уладзімір Скрабатун.

У 1975 годзе, на пачатку верасня, нас, навучэнцаў Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, адправілі на ўборку бульбы — пад Лагойск, у вёску Гайна. Прыгожа там — «Беларуская Швейцарыя», горы.

Размясцілі нас у хатах, па два-тры чалавекі. Сабраліся мы ў цэнтры вёскі і пачалі хваліць свае месцы засялення.

«У нашай бабкі ёсць тэлевізар!»— кажа Галя Сазонава.

«Фігня ваш тэлевізар! А ў нашай бабкі — цэбар самагонкі пад ложкам!» — хваліцца аднагрупнік.

Дык вось у цэнтры вёскі былі ці то руіны, ці то звалка — усё зарасло дзядоўнікам ды чарнобылем.

— А чаму ніхто не прыбірае гэта? — пытаю ў гаспадыні.

— Гэта наш касцёл. Разбурылі ў вайну.

Як я зразумеў, да разбурэння касцёла мелі дачыненне партызаны, але ж гэта была вайна.

Здзівіла мяне тады адна акалічнасць. У тыя гады нам усім убівалі ў галаву: каталік — гэта паляк. А тут мне апавядаюць, што падчас вайны гаспадыня і яе дачка хадзілі ў касцёл Св. Алены і Сымона ў Мінску, і набажэнства там пры немцах вялося на беларускай мове. Яны і малітоўнікі з тых часоў, з вайны захавалі.

Пасля сканчэння тэхнікума па «ўсесаюзным» размеркаванні я трапіў на 15 гадоў у Вентспілс (Латвія), працаваў прарабам і начальнікам участка, вучыўся вячэрне ў Рыжскім політэхнічным інстытуце. Не да краязнаўства было!

У 1993-м, хоць і здаў іспыты па латышскай мове, аднак не схацеў быць эмігрантам, вярнуўся дадому, у Глыбокае.

І вось аднойчы глыбоцкі музей замовіў у мяне мапу Глыбокага на 1930 г. (то бок за «польскім часам»).

Назвы вуліц я ведаў з дзяцінства, як з царскімі, так і з польскімі — сусед 1907 г.н. апавядаў. Аднак, як жа называлася за «польскім часам» вуліца Маякоўскага? Халера! Трэба кагосьці запытацца! Параілі мне спадарыню Ганну Казлоўскую. Завітаў!

— Маякоўскага? Панятоўскага!— паведамляе сп-ня Казлоўская.

І тут яна адчыняе куфар і дастае «плян» сваёй дзялкі, купленай за грошы, што яе браты зарабілі ў Швейцарыі. Чырвоныя пячаткі «мяста Глэмбоке», подпісы каморнікаў і архітэктара… Бачу назовы тагачасных вуліц: Радзівілаўская (цяпер Кірава), Гімназіяльная (частка сённяшняй вул. Дзяржынскага), Каралеўская — але гэтае хіба што ад назвы станцыі Крулеўшчына…

— Па-польску чытаеш?— пытае Ганна Казлоўская. — То бяры, дару кнігу! Ксёндз некалі загадаў ачысціць гарышча касцёла ад старых кніг — іх раздавалі на распалку печаў. І я ўзяла, але паклала ў куфар…

Так я атрымаў «Opisanie powiatu Borysowskiego».

Дома пачаў гартаць пакрытую пацінай часоў кнігу. Яна не тое што цалкам польскамоўная. Ёсць цэлыя тэксты (прымаўкі, народныя песні) па-беларуску, але польскай лацінкай.

Стаў чытаць і натрапіў на запіс пра касцёл у той самай Гайне, дзе я быў студэнтам!

«Парафіяльны касцёл — гэта адзін з сямі касцёлаў, якія Уладзіслаў Ягайла заклаў на Літве. Фундацыю касцёла ў Гайне нашы хранікёры, а менавіта Стрыйкоўскі, Бельскі, Мацей з Мяхова называюць пад 1387 годам. Кромер адносіць да 1386. Першапачаткова ён быў пабудаваны з дрэва. … У 1514 годзе па бітве пад Оршай, Жыгімонт І з Барысава прыйшоў да Гайны як найбліжэйшага касцёла, для складання Богу ўдзячнасці, з войскам, з высокімі панамі і палоннымі. Тры дні кароль тут адпачываў і адбываў жалобнае набажэнства ды пахаванне двух слуг сваіх, Станіслава Арона, і Станіслава Ніскоўскага, целы якіх прывезлі з-пад Оршы; нарэшце надаў плябаніі свае каралеўскія грунты, праз што значна пашырыў разлегласць зямель і павялічыў фундуш касцёла, з абавязкам, каб у памяць таго подзвігу пробашчы штомесяц правілі адну імшу аб Нараджэнні Найсвяцейшай Панны Марыі са згадкай імёнаў двух Станіславаў, што ў бітве палеглі; нарэшце пакінуўшы дары ў касцёле, кароль падаўся да Вільні…».

І так далей, і шмат іншага пра Гайну там пішацца.

Аўтарам «Апісання Барыслаўскага павета» быў граф Яўстах Тышкевіч, кніга выдадзеная ў Вільні ў 1847 годзе.

Што ж, угодкі Аршанскай бітвы — нагода, каб падумаць, як годна ўшанаваць памяць двух Станіславаў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць