Праз 500 гадоў пасля бітвы пад Оршай, 8 верасня ў мінскай кнігарні «логвінаЎ» (праспект Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя эпічнай настольнай гульні «1514», якую рапрацавала арт-студыяй PRAS.

Пачатак у 18.00. Уваход — вольны.

Усе ўдзельнікі прэзентацыі ў кнігарні «логвінаЎ» і наведнікі моўных курсаў «Мова нанова» (тэма першых заняткаў у новым сезоне «500 год Аршанскай Бітвы»), якія пачнуцца а 19-й гадзіне ў суседняй залі галерэі «Ў», змогуць пагуляць у настолку і набыць гульню па зніжаным кошце толькі ў гэты святочны дзень вялікай перамогі!

Гульню «1514» заўсёды можна будзе набыць у кнігарні «логвінаЎ», а таксама замовіць поштаю ў любую кропку Беларусі на сайце symbal.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0