Прафесару Давыду Кукую было 68 гадоў. Прызнаны навуковец у галіне ліцейнай вытворчасці, лаўрэат дзяржаўнай прэміі, доктар тэхнічных навук. Загадваў кафедрай «Машыны і тэхналогіі ліцейнай вытворчасці» БНТУ. На кафедру — ён прыйшоў у 1969 годзе, калі яго туды размеркавалі пасля сканчэння Політэхнічнага інстытута — так тады называўся ўніверсітэт. Там і застаўся.

Кукуй лічыцца стваральнікам беларускай навуковай школы ліцейных кампазіцыйных матэрыялаў. Ён з’яўляецца аўтарам больш за 120 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Летась Давыд Кукуй трапіў у скандал з двума іншымі прафесарамі з БНТУ. Іх падазравалі ў крадзяжы 200 мільёнаў рублёў бюджэтных грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?