Супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела і аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні ва ўзаемадзеянні з міліцыяй спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Расію буйной партыі свежых шампіньёнаў. 

Як паведамілі у прэс-групе мытні, 27 жніўня падчас спецыяльнага мерапрыемства ў Пінскім раёне на аўтадарозе Кобрын — Гомель быў спынены велікагрузны аўтамабіль «Вольва», якім кіраваў грамадзянін Польшчы, вадзіцель-экспедытар адной з расійскіх фірм. У выніку надгляду паўпрычэпа было ўстаноўлена, што ў Расію перамяшчаецца 17,2 тоны свежых шампіньёнаў. 

Вадзіцель паказаў таварасуправаджальныя дакументы на груз і фітасанітарны сертыфікат, згодна з якім краінай паходжання грыбоў з'яўляецца Македонія, што не ўваходзіць у санкцыйны спіс краін, увоз тавараў з якіх на тэрыторыю Расіі забаронены.

У час праверкі супрацоўнікі мытні ўстанавілі, што фактычна краіна паходжання шампіньёнаў — Польшча, а таварасуправаджальныя дакументы выдадзеныя адносна іншага тавару, увезенага раней у Беларусь і рэалізаванага на ўнутраным рынку. 

У сувязі з транспарціроўкай тавару з парушэннем устаноўленага заканадаўствам парадку мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 4 арт. 12.17 КоАП. 

Шампіньёны коштам больш за 500 млн. рублёў канфіскаваныя. На «Вольва» такога ж кошту накладзены арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?