Плацежныя карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 3 верасня пры аплаце пакупак у найбуйнейшай беларускай гандлёвай сетцы «Еўраопт» аўтаматычна становяцца дысконтнымі. Аб гэтым паведаміў 3 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар сеткі магазінаў «Еўраопт» Андрэй Зубкоў. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што для ўдзелу ў праграме скідак дастаткова звярнуцца з пашпартам і карткай у любую ўстанову банка і зарэгістравацца ў праграме, пасля чаго плацежная карта «Беларусбанка» любой плацежнай сістэмы набывае статус дысконтнай у сетцы «Еўраопт». Сэканоміць па такой картцы можна будзе да 5% кошту чэка. 

Паводле слоў Зубкова, сістэма налічэння скідачных працэнтаў па банкаўскіх картках поўнасцю ідэнтычная дысконтнай праграме «Е-плюс», якая ўжо працуе ва ўсіх 262 магазінах і ва ўсіх аўтамагазінах «Еўраопта». 

Як растлумачыў Зубкоў, праект рэалізаваны менавіта з «Беларусбанкам», бо ён працуе ва ўсіх без выключэння рэгіёнах краіны, рэалізуе найбольшую колькасць зарплатных праектаў і эмітуе абсалютную большасць пенсійных карт. «Фактар шырокай папулярнасці і даверу да «Беларусбанка» насельніцтва мы лічым вельмі важным, таму што сетка «Еўраопт» працуе ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку ў малых гарадах і ў сельскай мясцовасці», — адзначыў гендырэктар «Еўраопта». 

Першы намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Генадзь Гаспадарык падкрэсліў, што для ўдзелу ў праграме скідак «Еўраопта» ўладальнікам дзейных карт «Беларусбанка» не спатрэбіцца іх замяняць і афармляць новыя. Уладальніку рахунку дастаткова звярнуцца з пашпартам у любую ўстанову банка і зарэгістравацца ў праграме. 

«Мы разлічваем, што гэты праект дапаможа многім нашым грамадзянам пераадолець стэрэатып, што банкаўская картка з'яўляецца выключна інструментам для зняцця наяўных сродкаў у банкамаце», — сказаў Гаспадарык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?