У Беларусі з верасня пачалася бясплатная вакцынацыя дзяцей з 6 месяцаў да 3 гадоў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Паводле слоў спецыялістаў, дзяцей супраць грыпу прышчэпліваюць з шасці месяцаў. Малышам, якія ўпершыню ў жыцці атрымліваюць вакцыну, неабходна паўторная вакцынацыя з інтэрвалам не менш як 4 тыдні для фарміравання адэкватнага ахоўнага імунітэту. Калі прышчэпка зроблена адзін раз, гэта не гарантуе паўнацэннай аховы пры кантакце з інфекцыяй. У далейшым дзіця атрымлівае па адной прышчэпцы, кожны год двойчы прышчэплівацца не трэба.

«Ёсць нюансы і ў дазіроўцы. Дзецям да трох гадоў неабходна дазіроўка 0,25 мл, старэйшым за тры гады і дарослым — 0,5 мл», — расказалі ў цэнтры.

Дзяцей малодшых за 6 месяцаў ад грыпу не вакцынуюць, аднак рызыка ўскладненняў захворвання ў гэтай групе вышэйшая, чым у любым іншым узросце. Лепшым спосабам засцерагчы самых маленькіх будзе вакцынацыя членаў іх сем'яў і людзей, якія даглядаюць іх.

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама паведамілі, што масавая імунізацыя дарослых пачнецца з кастрычніка і прадоўжыцца да канца лістапада.

Вакцынацыя супраць грыпу за кошт рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў будзе праводзіцца вакцынай «Флюваксін». Гэта вакцына выкарыстоўваецца ў краіне ўжо на працягу чатырох гадоў і даказала сваю эфектыўнасць і бяспечнасць. За ўвесь час выкарыстання вакцыны «Флюваксін» у Беларусі не было зарэгістравана ні адной сур'ёзнай пабочнай рэакцыі. У Беларусі дазволены да прымянення і могуць закупляцца для імунізацыі пры аказанні платных паслуг насельніцтву вакцыны «Флюарыкс» (Бельгія), «Інфлювак» (Нідэрланды), «Ваксігрып» (Францыя), «Ультравак» (Расія), «Грыпол плюс» (Расія), «Грыпавак» (Расія), «Грыпол Неа» (Расія), «Інфлювір» (Расія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?