Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе пацвярджае абстрэл украінскай тэрыторыі з боку Расіі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба АБСЕ.
«На працягу апошняга тыдня артылерыйскія выбухі і перастрэлкі былі чутныя толькі ў заходніх і паўночных напрамках. Таксама ўпершыню назіральнікі зафіксавалі абстрэл зброяй лёгкага і цяжкага калібра з усходніх і паўднёва-ўсходніх раёнаў, якія мяжуюць з Украінай», — сказана ў паведамленні.
Назіральнікі АБСЕ на памежных пунктах «Гукава» і «Данецк» (Расія) адзначылі, што праз пагранпункты рэгулярна праходзяць групы ўзброеных асоб, а ў бок Расіі часта накіроўваюцца параненыя і траўміраваныя вайскоўцы.
Як вядома, АБСЕ занепакоеная інфармацыяй аб павелічэнні расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі ва Украіне.
0
0
0
0
0
0