У лютым, падчас пажару ў кватэры ў Гомелі, 7-гадовы Ваня атрымаў 50 адсоткаў апёкаў скуры, яго сястра загінула.
У шпіталь у Лейпцыгу хлопчыка даставілі 26 лістапада. Дзіцю, у якога згарэў твар, патрэбна не меней за 10 складаных аперацый.
Клініка заклікае рабіць ахвяраванні на банкаўскі рахунак:
Spendenkontonummer 11; Bankleitzahl 860 205 00; Kreditinstitut Bank für Sozialwirtschaft AG Leipzig
з заўвагай: Hilfe für schwer brandverletztes Kind.
Нямецкая прэса паведамляе, што ўрачы змагаюцца за кожны міліметр скуры Вані. Першымі апераціямі спрабавалі выратавать левую руку і правае вока беларускага хлопчыка. Сродкі на іх ахвяравала таксама грамадская арганізацыя «Ein Herz für Kinder».