03.09.2014 / 22:47

Мінінфарм: Кніг па-беларуску (12%) выдаецца столькі, колькі патрабуе рынак 1

На сёння кнігі на беларускай мове складаюць 12% ад агульнага аб'ёму літаратуры, якая выдаецца ў Беларусі.

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 3 верасня ў Мінску заявіў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. 

«Шмат гэта ці мала, сказаць цяжка. Напэўна, гэта столькі, колькі таго сёння патрабуе рынак», — адзначыў чыноўнік. 

Паводле даных Міністэрства інфармацыі, за мінулы год у Беларусі выдавецтвамі і арганізацыямі розных форм уласнасці, якія выдаюць кнігі, было выпушчана каля 11,4 тыс. найменняў кніг і брашур агульным накладам прыкладна 31,5 млн. асобнікаў. 

Матусевіч падкрэсліў, што выданне кніг на беларускай мове з'яўляецца адным з асноўных кірункаў дзейнасці дзяржаўных выдавецтваў. «Дзяржаўныя выдавецтвы выдаюць больш за дзве траціны ад усяго аб'ёму літаратуры, якая выходзіць на беларускай мове», — растлумачыў ён. 

Кажучы аб прысутнасці ў продажы дзіцячых кніг на беларускай мове, намеснік міністра інфармацыі заявіў: «Сказаць, што іх сёння вельмі мала, нельга». 

«Вельмі цяжка сказаць, у вялікім ці малым аб'ёме яны прадстаўлены ў кнігарнях, але найменняў дзіцячай літаратуры на беларускай мове ў магазінах дастаткова», — перакананы Матусевіч.

0
Няхлюй / Адказаць
04.09.2014 / 11:43
У мансі толькі чвэрць газэты на мове выдаецца, як дадатак да газэты на мове хантаў. І тых таксама нават не дзясяткі тысяч.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру