У межах праекту «Re:Песняры» Зміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю версію славутага хіта пра Вераніку, які ўжо атрымаў высокую адзнаку, як ад аўтара Ігара Лучанка, так і саміх удзельнікаў залатога складу «Песняроў».

«Вераніка» — адна з самых вядомых песень у рэпертуары «Песняроў». Яе напісаў кампазітар Ігар Лучанок на словы Максіма Багдановіча ў 1974 годзе. 

«Дзякуючы «Песнярам» я наогул стаў беларусам, мяне пераключыла на гэтае разуменне падчас іх канцэрту ў доме афіцэраў у Лідзе ў 1987 годзе», – кажа Зміцер. Ён нават памятае пасьля якога канкрэтна нумару адбылося перанараджэнне – «Мой родны кут» на словы Якуба Коласа.

Пераспеў «Веранікі» — даніна павагі творчасці беларускага гурту №1. 

«Гэта адна з самых прыгожых песень. І адна з самых складаных у выкананні. Пераплюнуць яе ў вакальным плане проста немагчыма і такой задачы не было. Мы пераказалі гэтую гісторыю на свой лад, зьмяніўшы рытм. Нібы лірычны герой вяртаецца на радзіму не з Ялты ці Піцера, а з Парыжа, горада кахання. Так выглядае з нашай музыкі», – кажа пра сваю задуму спявак. 

Праслухаць песню можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?