04.09.2014 / 16:14

Памёр Данатас Баніёніс 17

Славуты літоўскі акцёр сканаў пасля інсульту, яму было 90 гадоў.

Баніёніс у 1971.

Баніёніс пражыў 90 гадоў.

4 верасня пайшоў з жыцця літоўскі акцёр Данатас Баніёніс. Пра гэта DELFI сказаў сын акцёра. Раймундас Баніёніс. Ён распавёў, што некалькі дзён таму ў бацькі здарыўся інсульт, ён памёр у бальніцы.

Вядомы акцёр скардзіўся на сэрца. Шэсць гадоў таму Баніёніс пахаваў сваю жонку Анутэ, пасля чаго ў яго пачаліся праблемы са здароўем. Яму ўшылі сардэчны стымулятар, затым ён прайшоў працяглы курс рэабілітацыі.

Данатас Баніёніс 28 красавіка адзначыў 90-годдзе. У гэты дзень ён быў узнагароджаны ганаровым знакам Літвы «Нясі сваё святло і вер».

Кар'еру ў кіно Баніёніс пачаў у 1959 годзе. Самай значнай сваёй працай ён называў ролю ў фільме Жалакявічуса «Ніхто не хацеў паміраць» (1965).

На тэатральнай сцэне Данатас Баніёніс стварыў больш за 100 вобразаў.

Старэйшы сын акцёра Эгідыюс стаў вядомым у Літве гісторыкам, але рана памёр ад раку. Малодшы, Раймундас, — рэжысёр. Жонкі Баніёніса не стала ў 2008 годзе. Разам пара пражыла шэсцьдзесят гадоў.

0
Valkyrja / Адказаць
04.09.2014 / 16:22
Чалавек захоўваў прыстойнасць і сярод бруду... Вечны супакой.
0
Банёніс. / Адказаць
04.09.2014 / 16:26
Дзякуй, выправілі. - Рэд.
0
NIEMEN / Адказаць
04.09.2014 / 16:43
Ушел еще один из немногих ТАЛАНТОВ.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру