Штаб‑кватэра Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта размесцiцца ў Менску на скрыжаваннi праспекта Пераможцаў i вулiцы Радужная ў раёне трэцяга гарадскога транспартнага кальца.

Новы алiмпiйскi аб’ект будзе пабудаваны за кошт замежнага iнвестара i размесцiцца ў мiкрараёне «Вяснянка» непадалёк ад жылога комплексу «Алiмпiйскi».

У штаб‑кватэры будзе не толькi офiс Алiмпiйскага камiтэта. Тут размесцяцца: гасцiнiца, зала пасяджэнняў, прэс‑цэнтр, музей алiмпiйскай славы, розныя службовыя памяшканнi, падземная аўтастаянка, кафэ, рэстаран.

Побач са штаб‑кватэрай НАК згодна з праектам будзе пабудаваны пяцiзоркавы гатэль «Radisson».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0