Пракуратура Мінска накіравала ў суд Цэнтральнага раёна сталіцы матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў Слуцкага раёна (1980 і 1984 гадоў нараджэння), якія доўгі час нелегальна працавалі на рынку ў Ждановічах.

Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, яны абвінавачваюцца ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнула смерць, і рабаванні.

4 чэрвеня гэтага года абвінавачваныя збілі свайго калегу, мінчаніна 1969 года нараджэння, які таксама нелегальна працаваў на рынку, за тое, што ён ацэньвае свае паслугі па разгрузцы плодаагародніннай прадукцыі не ў 250 тыс. рублёў, што было негалосна ўстаноўлена, а ў 150 тыс. рублёў. Пасля бойкі пацярпелы памёр на месцы ад разрыву прамой кішкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?