Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь прыкладна 25 тон гатовай малочнай прадукцыі і амаль 220 тыс. яек, паведаміла прэс-служба ведамства. 

31 жніўня пры кантролі грузаў, што перамяшчаліся па тэрыторыі Мытнага саюза, органамі пагранічнага і мытнага кантролю на аўтадарозе М13 Бранск — Гомель у пасёлку Красны Камень Бранскай вобласці быў забаронены ўвоз дзвюх партый гатовай малочнай прадукцыі. Дваццаць тон малочнай сыроваткі, вырабленай СТАА «Белсыр», і 5 тон гатовай малочнай прадукцыі ААТ «СК «Сож» увозіліся без ветэрынарных сертыфікатаў. Акрамя таго, на прадуктах харчавання ААТ «СК «Сож» былі ўказаныя «авансавыя» даты выпрацоўкі, у прыватнасці на маркіровачных этыкетках значылася «2 верасня 2014 года». Указаныя парушэнні з'явіліся падставай для вяртання прадукцыі ў Беларусь. 

Супрацоўнікамі аддзела дзяржаўнага ветэрынарнага пагранічнага кантролю ўпраўлення Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях у межах рэалізацыі кантрольных мерапрыемстваў па спыненні ўвозу з тэрыторыі Беларусі ў Расію тавараў, вырабленых у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Нарвегіі і ЕС, абмежаваных да ўвозу, забаронены ўвоз партыі сталовых яек (219,6 тыс. штук), вырабленых ДП «Гродзенская птушкафабрыка». Тавар суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам Мытнага саюза ВY № 04-00122965, якім пацверджанае выкананне ветпатрабаванняў МС у поўным аб'ёме. 

Падчас кантролю ўстаноўлена, што ДП «Гродзенская птушкафабрыка», маркіроўка якога выяўленая на тавары пры правядзенні ветэрынарна-санітарнага надгляду, не ўключанае ў рэестр арганізацый і асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і (або) захоўванне падкантрольных тавараў, што перамяшчаюцца з тэрыторыі адной дзяржавы — члена Мытнага саюза на тэрыторыю іншай. Гэта з'яўляецца «грубым парушэннем ветэрынарных патрабаванняў Мытнага саюза», заявілі ў Рассельгаснаглядзе. Таму было прынятае рашэнне вярнуць тавар адпраўніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?