Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла Бі-Бі-Сі, што калі члены НАТО не будуць процідзейнічаць канфлікту ва Украіне, яе ўласная краіна паўстане перад небяспекай «расійскай агрэсіі».

«Я думаю, калі Расію не спыняць, або расійскую агрэсію ва Украіне не спыняць, то рана ці позна мы ўбачым агрэсара ля нашых межаў, у літаральным сэнсе», сказала спадарыня Грыбаўскайце.

Прэзідэнт Літвы, а таксама яшчэ больш за 60 сусветных лідараў, сабраліся ў чацвер у брытанскім Уэльсе на саміт НАТО, адной з галоўных тэм якога з'яўляецца канфлікт ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0