Жыхары горада збіраюць подпісы з прапановай перайменаваць паркі з савецкімі назвамі.

Сябры баранавіцкага аддзялення прафсаюза РЭП 4 верасня пачалі збор подпісаў пад прапановай аб перайменаванні гарадскіх паркаў. Ліст з подпісамі яны плануюць накіраваць у гарвыканкам.

Як адзначылі актывісты, назвы гарадскіх паркаў імя 30 год УЛКСМ (малады) і імя 60 год СССР (стары) даўно не адпавядаюць сучасным рэаліям і састарэлі.

Гараджане прапануюць малады парк перайменаваць у парк Герояў Беларусі, а парк імя 60-годдзя СССР – у Парк першага прэзідэнта Беларусі.

У звароце да гарадскіх уладаў гаворыцца, што грамадскія актывісты неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва Баранавіч з прапановамі добраўпарадкавання, рэканструкцыі гарадскіх паркаў, усталявання там новых атракцыёнаў, каб зрабіць іх больш камфортнымі для адпачынку жыхароў і гасцей горада. Але, па словах актывістаў, на іх звароты не звярталі ўвагі. Магчыма, узгадка прэзідэнта дапаможа нешта змяніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?