Мінскае «Дынама» ў стартавым матчы рэгулярнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) на выездзе аказалася мацней за фінскі «Ёкерыт» (5:4, авертайм). Канадскі форвард «Дынама» Джонатан Чычу зарабіў 5 (3+2) ачкоў у першым жа афіцыйным матчы ў складзе «зуброў», паведамляе Tribuna.com
Такім чынам, мінчане стартавалі з перамогі ў новым сезоне КХЛ ўпершыню з 2011 года.
Першы матч на «Мінск-Арэне» «Дынама» згуляе 12 верасня: гэта будзе гульня з «Атлантам».