Учора стала вядома пра смерць легендарнага літоўскага акцёра Данатаса Баніёніса. Цікава, як адна з сыграных ім роляў паўплывала на сённяшнія лёсы Усходняй Еўропы.

Як паведамляюць РІА «Навіны», вобраз Ладзейнікава з культавага фільма «Мёртвы сезон» падштурхнуў Уладзіміра Пуціна выбраць прафесію разведчыка. «… Упершыню я пра гэта пачуў не ад самога Пуціна, — распавядаў акцёр. — У нейкай праграме яго былая настаўніца расказвала, што ён вырашыў стаць разведчыкам пасля таго, як паглядзеў «Мёртвы сезон». І калі ў 2001 годзе я быў у складзе літоўскай урадавай дэлегацыі ў Маскве ў Крамлі, я быў прадстаўлены спадару Пуціну. і тады я спытаўся ў яго пра гэта. Ён засмяяўся і сказаў: «Была справа».

90-гадовы Данатас Баніёніс 4 верасня сканаў у шпіталі пасля перанесенага інсульту.

* * *

«Мёртвы сезон» быў першым савецкім фільмам, прысвечаным дзейнасці савецкай выведкі ў гады «халоднай вайны». Сцэнар быў напісаны Уладзімірам Вайнштокам на аснове матэрыялаў, прадстаўленых КГБ СССР. Прататыпам галоўнага героя, Канстанціна Ладейникова, стаў савецкі выведнік Конан Малады.

На мяжы 50-60-х Конан Малады пад імем Гордана Лонсдэйла працаваў у Англіі, гандляваў гульнявымі аўтаматамі. Аб'ектам яго прафесійных інтарэсаў была група нямецкіх навукоўцаў, якія займаліся распрацоўкай вайсковай прадукцыі.

У 1961 годзе Малады быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў зняволення; але адседзеў толькі тры гады: яго абмянялі на англійскай выведніка Гревіла Віна, сувязнога Алега Пянькоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0