05.09.2014 / 13:42

Яшчэ аднаго забітага расійскага дэсантніка вязуць у Прыкам'е дапоўнена 7

5 верасня сваякі чакаюць цела загінулага салдата Васілія Караваева. Па словах родных, ён памёр у шпіталі пасля ранення ў Данецку.

Цела загінулага Караваева прывязуць у сяло Куваеў Кудымкарскага раёна сёння. Пра гэта паведамілі сваякі салдата. Дакладная прычына смерці невядомая, яе родным абяцалі сказаць пасля таго, як даставяць труну. Хаваць Васіля будуць 6 або 7 верасня. Канчатковага рашэння на гэты конт пакуль няма.

Раней СМІ са спасылкай на стрыечную сястру Караваева Надзею Асцінаву паведамлялі, што 20-гадовы вайсковец быў паранены 21 жніўня ў Данецку. Праз пяць дзён памёр у шпіталі ў Растоўскай вобласці.

«Груз-200» на радзіме чакалі яшчэ 3 верасня. Але яго не даставілі.

Пры гэтым прэс-сакратар Цэнтральнай ваеннай акругі Яраслаў Рашчупкін абверг інфармацыю, што Васілій Караваеў загінуў падчас бамбёжкі ў Данецку. Паводле яго слоў, гэтага не можа быць, так як ЦВА не вядзе ніякіх дзеянняў ва Украіне, а вайскоўцы ў баях не ўдзельнічаюць.

Некаторыя сваякі загінулага ў знак смутку памянялі на сваіх старонках у сацыяльных сетках галоўныя фота, размясціўшы на застаўках свечку.

0
Курашчуп / Адказаць
05.09.2014 / 15:26
Зразумела, што маньякі ды найміты - гэта не зусім рэгулярныя расейскія войскі, але ж каму ад таго лягчэй?!
0
дзеля чаго? / Адказаць
05.09.2014 / 18:31
І што табе, Караваеў, не сядзелася дома? Хай Пуй з Абрамовічам ваююць!
0
віКніК / Адказаць
05.09.2014 / 18:44
Год таму хто б мне сказаў, што буду радавацца смерці рускага салдата. Так, так - менавіта радавацца. Чаму? Таму, што, можа, хоць на аднаго украінца меней загіне...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру