Былы «гранітавец», цяпер галкіпер пінскай «Хвалі» Мікалай Адамец, знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Лунінецкай цэнтральнай райбальніцы.

Як распавялі «Медыя-Палессю» сябры Мікалая, ён прыехаў на радзіму, у Мікашэвічы, пасля таго як у аўторак на трэніроўцы на стадыёне «Хваля» ў Пінску яму стала дрэнна. У сераду ён так і не звярнуўся па медыцынскую дапамогу. А ў чацвер, 4 верасня, знаходзячыся ў кватэры, страціў прытомнасць.

Медыкі змагаюцца за жыццё 30-гадовага футбаліста.

Мікалай Адамец гуляў у складзе мікашэвіцкага ФК «Граніт». У пінскай «Хвалі» — з пачатку гэтага сезону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?