05.09.2014 / 20:19

Кэмеран: ЕС увядзе санкцыі, нягледзячы на перамір'е 8

Еўрапейскі саюз увядзе новыя санкцыі супраць Расіі, нягледзячы на заключанае сёння пагадненне аб спыненні агню.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран падчас саміту НАТА ва Уэльсе, паведамляе EUobserver.

У той жа час, паводле яго слоў, калі перамір'е сапраўды будзе доўжыцца, санкцыі могуць быць адмененыя.

«Будзьце ўпэўненыя — санкцыі будуць, як і планавалася», — сказаў Кэмеран.

Нагадаем, еўрапейскія СМІ паведамілі, што Еўрапейскі саюз мае намер узгадніць новыя эканамічныя санкцыі супраць Расіі ў пятніцу, аднак адкладзе іх імплементацыю.

0
Мiкола))) / Адказаць
05.09.2014 / 21:05
:) Які хітры, перамір'е заключылі з ДНРЛНР, а не з Расіяй, таму санкцыі на падыходзе))))
0
Палівач / Адказаць
05.09.2014 / 21:10
Начхаць нам на Кэмерана і ўсе іх санкцыі, якія ім жа бокам і выйдуць.
0
Борн, Джейсан / Адказаць
05.09.2014 / 21:16
Не хитрее Путина! Раз уж кремль отрицает связь со "своим быдлом", значит с его стороны к урегулированию обстановки на Украине ничего небыли сделано! Как то так.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру