Італія прадасць Украіне 90 бронемашын Iveco.

Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца на саміце НАТА ва Уэльсе, паведамляе італьянскае выданне La Stampa.

Кіраўнік італьянскага ўрада асудзіў Расію за ўварванне ва Украіну, заклікаў усіх членаў НАТА рашуча падтрымаць Кіеў і ўвесці новыя жорсткія санкцыі супраць Крамля, ударыўшы па ваеннай прамысловасці Расіі і фінансавай сферы.

Акрамя таго, па словах Рэнца, Захад мусіць спыніць прадаваць Маскве тавары падвойнага прызначэння, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваеннай сферы.

Прэм'ер заклікаў НАТА дапамагчы Кіеву знайсці палітычнае рашэнне канфлікту на Данбасе, але не рабіцца яшчэ адным бокам канфлікту.

Таксама ён паабяцаў фінансавую падтрымку Украіне ад Італіі.

Як вядома, на саміце НАТА Пётр Парашэнка дамовіўся з сябрамі НАТА аб пастаўках высокадакладнай зброі для Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?