За 2 тыдні да пачатку продажаў і за 5 дзён да прэзентацыі новага смартфона iPhone 6 каля фірмовай крамы Apple у Нью-Ёрку ўжо пачала збірацца чарга.

Пакуль нават дакладна не вядомыя параметры новага iPhone 6 — афіцыйная прэзентацыя прызначаная на 9 верасня, а продажы меркавана могуць пачацца праз 10 дзён.

Аднак на 5-й авеню ў Нью-Ёрку, дзе знаходзіцца галоўная крама кампаніі, некалькі чалавек ужо занялі чаргу, размясціўшыся там з намётамі і спальнымі мяшкамі. Яны пачалі прыбываць да крамы яшчэ 31 жніўня.

Чарга за новымі мадэлямі iPhone стала сапраўдным культурным феноменам — яе падрабязна асвятляюць міжнародныя СМІ. Паводле дадзеных СМІ, дзеючы рэкорд па часе стаяння ў чарзе за новым iPhone складае 18 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?